1. Не так часта хочацца хорару паставіць 10 за антураж. Але тут сапраўды ёсць за што. Акторская гульня, сюжэт, колькасць лакацый - усё вельмі ўразіла. Новы ўзровень для хорар квэстаў, як сказалі ў адным з папярэдніх водгукаў. Раю ісці ўдвох) Калі ў вас у камандзе 5-6 чалавек, лепш падзяліцеся на 2 каманды - і больш эмоцый будзе, і першая каманда зможа паназіраць за гульнёй другой каманды (там ёсць такая магчымасць) - гэта дакладна будзе весела. Асабіста я так і збіраюся прыводзіць сяброў і назіраць за імі =)

    Оценки: антураж - 10, сюжет - 10, эмоции - 10, игра актеров - 10, обслуживание - 10

  2. Не ведаю, чаму я не пакінуў водгук адразу пасля праходжання (3 жніўня), бо эмоцый было шмат. Спадабаўся сюжэт і задумка, раю ўсім.

    Оценки: антураж - 9, сюжет - 10, эмоции - 10, игра актеров - 10, обслуживание - 10

  3. Усё спадабалася нерэальна) Менавіта так я і бачу гарадскія квэсты - з паглыбленнем у гісторыю, з свабодай дзеянняў, не проста з перамяшчэннем з кропкі а ў кропку б і рашэннем загадкі, а з ужываннем у ролю. 10/10

    Оценки: задания - 10, общая оценка - 10

  4. Усё спадабалася. На хорар не цягне, але дзецям будзе жудасна. Загадкі і антураж - топ!

    Оценки: головоломки - 10, антураж - 10, сюжет - 10, технологичность - 10, обслуживание - 10

  5. Мне спадабалася, усё ў тым жанры, якога і чакаеш ад sonder. Цікавая гісторыя, цікавы погляд на яе і яе асэнсаванне як падчас гульні, так і пасля. Было не супер-жудасна, але мы і гулялі ў версію не хард, так што ўсё было сама па мне. Лайк)

    Оценки: антураж - 10, сюжет - 10, эмоции - 9, игра актеров - 10, обслуживание - 10

  6. Даволі цікавы незвычайны квэст, спадабалася, як абыгралі вуліцы Лондана і як перадалі тую атмасфэру. Сюжэт заварочаны, да апошняга было незразумела, хто забойца :) Адзінае, што мне не дае спакою, дык гэта транслітэрацыя усюды, на мой погляд, крыху выбівае з пагружэння, лепш было б рабіць надпісы чыста па-ангельску, на праходжанне гульні гэта не паўплывала б. А так у астатнім усё спадабалася!

    Оценки: антураж - 10, сюжет - 10, эмоции - 9, игра актеров - 10, обслуживание - 10

  7. Мне вельмі спадабалася! Шмат заданняў, прасторныя лакацыі, камандныя і ўласныя мэты (што дадае азарт). І самае галоўнае - шыкоўны антураж. Усім раю наведаць, бо напэўна менавіта гэты квэст у гэтым годзе возьме шмат намінацый Extra Quest Award.

    Оценки: головоломки - 10, антураж - 10, сюжет - 10, технологичность - 10, обслуживание - 10

  8. Калі ёсць пачуццё гумару, то гэты квэст - самае тое для добрага настрою)

    Оценки: антураж - 10, сюжет - 10, эмоции - 10, игра актеров - 10, обслуживание - 10

    1. Лого Ящик Пандоры

      Ответ Ящик Пандоры

      Спасибо большое за оставленный вами отзыв! Будем рады видеть вас снова на наших квестах. Из страшных рекомендуем посетить "Обитель Демонов" или "1408", если хотите выбрать что-то нестрашное - то приходите на "Форт Боярд". Это очень веселый и динамичный квест.

  9. Квэст у агульным спадабаўся. Пра актора сапраўды пісалі - малавата яго прысутнасці, хацелася б больш. Апошні пакой самы цікавы, у астатніх хацелася б крыху больш загадак, а то вельмі хутка прайшлі ўсё :)

    Оценки: антураж - 9, сюжет - 9, эмоции - 9, игра актеров - 8, обслуживание - 10

  10. Праходзіў яго яшчэ ў Брэсце, і вось толькі цяпер дайшоў. Тут ён стаў нашмат лепш. Гэта тычыцца што лакацый (яны сталі больш па плошчы, і дадалася яшчэ адна), і загадак (яны памяняліся і іх стала больш, таму квэст праходзіў нібы нанова). Я цяпер разумею, чаму тут дапускаюць аж 8 чалавек =) Вельмі спадабалася новая лакацыя, атмасфэры дадае неймаверна.

    Оценки: головоломки - 10, антураж - 10, сюжет - 10, технологичность - 10, обслуживание - 10

  11. Мне вельмі спадабаўся квэст - такая змрочная дэтэктыўная класіка. Загадкі ўсе ў тэму, цікавыя і разнастайныя, адзіны сюжэт адсочваецца на процягу ўсёй гульні. Яўная мэта, якую мы паспяхова дасягнулі, ну і пераходы цікава зроблены. Крыху не хапіла ўражання ад акторскай складанай (раз пораз гучала надта наіграна), але гэта, я думаю, выправіцца хутка :)

    Оценки: головоломки - 10, антураж - 9, сюжет - 10, технологичность - 9, обслуживание - 10

  12. Квэст вельмі забаўны, арганізатары настойваюць, што гэта не хорар, а містыка, і сапраўды так і ёсць. Страшна не было, літаральна пара момантаў з скрымерамі напалохалі. Шмат увагі аддаецца сюжэту і акторскай гульні. Мы былі на адной з першых гульняў пасля адкрыцця, таму актор мог дзе-нідзе хвалявацца і блытацца, але гэта пройдзе =) У выніку нам было весела, усё ў духу іншых квэстаў ад Блэкрум

    Оценки: антураж - 9, сюжет - 10, эмоции - 9, игра актеров - 9, обслуживание - 10

  13. Я квэст праходзіў вельмі даўно, амаль як ён адкрыўся. Таму не прэтэндую на актуальнасць. Не ведаю, ці памянялася што, але на той момант мне не спадабалася, як 2 розныя па сэнсе лакацыі размясцілі ў адной, а ў астатнім было ўсё добра)

    Оценки: антураж - 8, сюжет - 8, эмоции - 9, игра актеров - 9, обслуживание - 10

  14. Я вельмі даўно праходзіў гэты квэст, цяпер навёрстваю) На актуальнасць не прэтэндую, але на той момант спадабаліся некаторыя загадкі і канцоўка, прыгожы і цікавы квэст =)

    Оценки: головоломки - 9, антураж - 8, сюжет - 10, технологичность - 9, обслуживание - 10

  15. Квэст праходзіў даўно, некалькі гадоў таму. Што памятаю з наведвання: першы пакой цікавы, далей неяк пуставата становіцца, і па антуражы, і па насычанасці загадак.

    Оценки: головоломки - 8, антураж - 8, сюжет - 8, технологичность - 9, обслуживание - 10

  16. Я гэты квэст праходзіў вельмі даўно, не ведаю, як там што цяпер, але на той момант было і вусцішна, і загадак клёвых шмат было. Спадабаўся вельмі. Спадзяюся, там і дагэтуль усё добра =)

    Оценки: антураж - 8, сюжет - 9, эмоции - 10, игра актеров - 10, обслуживание - 10

  17. Гульня забаўная, юмарны такі хорар (але не суперстрашны), крыху жудасна мне было толькі ў адной лакацыі, але ўвесь квэст вельмі незвычайны, падымае настрой =)

    Оценки: антураж - 8, сюжет - 10, эмоции - 9, игра актеров - 10, обслуживание - 10

  18. Праходзіў ажно ў сакавіку 20 года, так што не прэтэндую на актуальнасць, проста расстаўлю зорачкі, як ён мне падаўся на той момант =)

    Оценки: головоломки - 8, антураж - 7, сюжет - 9, технологичность - 9, обслуживание - 10

  19. Гуляў даўно, пад канец 19 года ажно, але ўсё роўна хачу падзяліцца сваім меркаваннем :) Квэст вельмі вясёлы, калі ёсць адпаведнае пачуццё гумару. Загадкі даволі смешна абыграны, але не выключаю, што камусьці можа не зайсці. Мне спадабалася.

    Оценки: антураж - 9, сюжет - 10, эмоции - 10, игра актеров - 9, обслуживание - 10

  20. Квэст праходзіў даўно (гады 2 таму, ня ведаю, чаму забыў напісаць водгук), так што не прэтэндую на актуальнасць, але на той момант мне спадабалася гульня =)

    Оценки: антураж - 9, сюжет - 9, эмоции - 9, игра актеров - 10, обслуживание - 10